be
pdf

Ніва 9 (2338)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Шмат жалю над лёсам Бацькаўшчыны, беларускага народа, культуры, нацыянальнай мовы выліваюць беларускія інтэлектуальныя эліты. Але не ўсе ў Рэспубліцы Беларусь наракаюць. У рэжымных сродках масавай інфармацыі свет выглядае зусім інакш — прэзідэнт „руководит”, людзі культуры пішуць вершы і спяваюць песні, рабочыя выконваюць планы, калгаснікі думаюць пра пасяўную, злачынцы сядзяць у турме, а ветэраны адзначаюць гадавіны. Свет там вельмі ўпарадкаваны, быццам на востраве Утопіі Томаса Мора. Несумненна ў Беларусі добрае самаадчуванне, апрача апарату ўлады, дэманструюць таксама прадстаўнікі пралетарыяту. Ім да шчасця не надта шмат трэба — важнае каб быў парадак, улада і не даражэла спіртное. Усё іншае з’яўляецца другарадным. Калі плацяць малавата, савецкі чалавек патрапіць папоўніць свой бюджэт з іншых крыніц. Ён ужо навучыўся як выжываць у самых крайніх умовах. (Я. Мірановіч, Краіна пралетарыяту, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-03-04
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org