- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праходзячы каля гродзенскай крамы я пачуў размову двух незнаёмых мужчын інтэлігентнай знешнасці пра маючыя хутка адбыцца прэзідэнцкія выбары. — Чарговы раз нам не шанцуе, — казаў адзін. — Сітуацыя так складваецца, што зноў могуць рабіць з тымі выбарамі што хочуць, і ніхто ў свеце гэтага не заўважыць. Падчас мінулых выбараў тэрарысты Амерыку заатакавалі. Увага ўсяго свету туды скіравалася. Не да нас было. Зараз выбары на Украіне амаль разам з нашымі. Уся ўвага туды. Зноў не да нас. — Хіба наш лёс такі, — адказаў другі. — Толькі няма чаго тым пераймацца. Можа тое і лепш, што мы самі мусім дбаць пра сябе, а не хтосьці за нас. Хай бы яшчэ Расія куды сваю ўвагу скіравала, ды пра нас забылася. Тады ўвогуле было б добра. (В. Сазонаў, Бяда ад ведаў, фрагмэнт)