- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесятага лютага па ўсёй Беларусі адбыліся мітынгі дробных прадпрымальнікаў. Гэта была адна з найбольш пратэсных акцый мінулых гадоў. Не працавалі рынкі, блакірваліся адміністрацыйныя будынкі, выстаўляліся ультыматумы ўладзе. Акцыя набыла агульнарэспубліканскі характар. У Гродне ў папераджальнай акцыі прымалі ўдзел каля чатырох тысяч чалавек. Прадпрымальнікаў не спалохала нават тое, што на месца іх збору ўлады заранёў сцягнулі ўзмоцненыя нарады міліцыі. І нават тое, што зусім нядаўна на два гады калоніі былі асуджаны кіраўнікі страйкама прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандр Васільеў (апошні прызнаны вінаватым і ў арганізацыі „групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Не напалохала і тое, што гродзенскі актывіст, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Зміцер Іваноўскі ўжо збіўся з падліку колькасці адміністратыўных пакаранняў за арганізацыі несанкцыянаваных акцый. (В. Сазонаў, На фоне прапаганды поспехаў, фрагмэнт)