- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыйна на пачатку года міністр замежных спраў прадстаўляе ў парламенце паведамленне пра задачы польскай замежнай палітыкі на бягучы год. Сёлета зрабіў гэта Вітальд Вашчыкоўскі, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ва ўрадзе Бэаты Шыдла, які кіруюе краінай з лістапада мінулага года. Як і кожны год, мяне найбольш за ўсё цікавіла тое, што МЗС плануе адносна Беларусі і ўсёй усходняй палітыкі, у тым ліку Усходняга партнёрства — праграмы па супрацоўніцтве ЕС з шасцю краінамі былога Савецкага Саюза: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.