- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку сакавіка рэдакцыя „Нівы” будзе адзначаць 50-гадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі беластоцкіх дзяржаўных устаноў вырашылі сарганізаваць галоўныя святкаванні ў Крымінальным аддзяленні Беластоцкага раённага суда. Пачэснае месца — на лаве абвінавачаных — здаўна запланавана сябрам Праграмнай рады, якая з’яўляецца выдаўцом тыднёвіка. Галоўным рэжысёрам святкавання юбілею з’яўляецца Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты з дырэктарам Антонім Янухтам і ягоным маладым таленавітым стажорам Робэртам Скварко. Найлепш паінфармаваны журналіст у Беластоку Збігнеў Нікітаровіч („Кур’ер паранны”, н-р 1) намякае, што душой юбілейнага спектакля з’яўляецца маёр бяспекі Мар’ян Мінкевіч, які ў дэлегатуры афіцыйна выконвае абавязкі намесніка дырэктара Янухты. Ініцыятыва Кантрольнай палаты была падтрыманая Раённай пракуратурай Беласток-Поўдзень і яе камандуючай Бажэнай Кішло. Ахвярна ў падрыхтоўцы юбілейнага спектакля працавалі таксама маладыя і таленавітыя пракуроры Крыстына Ціванюк і Анджэй Астапа. Гэтага апошняга за адданасць справе нават павысілі на пасаду намесніка Кішло. Да супрацоўніцтва была таксама прызваная Камендатура паліцыі горада Беластока. (Я. Мірановіч, „Юбілей” Нівы, фрагмэнт)