- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не трэба быць аж занадта разумным, каб уцяміць, што вынаходзіць ровар няма аніякага сэнсу. Ён ужо прыдуманы. Яго можна выкарыстоўваць такім як ён ёсць, можна ўдасканаліць, перарабіць пад свае патрэбы, але нельга яго вынайсці яшчэ раз, бо гэта будзе ўжо не ровар, а штосьці іншае. Тое самае можна сказаць і пра эканоміку. Ужо даўно вынайдзеныя ўсе законы яе развіцця. І самае галоўнае — яны не сакрэт. Наадварот, вядучыя эканамісты свету ўвесь час прапаноўваюць свае паслугі краінам, якія становяцца на рынкавы шлях развіцця. Нямецкі пасляваенны цуд, ці японскі — гэта вынік жорсткага выканання галоўных эканамічных прынцыпаў. Стартавыя мажлівасці Беларусі разглядаліся як адны з сама перспектыўных на постсавецкай прасторы. Суадносіны тэрыторыі і насельніцтва, геапалітычнае месца знаходжання, дастаткова высокі ўзровень адукацыі працоўных і спецыялістаў, традыцыйная руплівасць і працавітасць беларуса як рыса яго нацыянальнага характару надавалі аптымізму. (В. Сазонаў, Беларускі „ровар”, фрагмэнт)