- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ІХ выпуску конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыняло ўдзел 70 асоб з Падляшша і іншых рэгіёнаў краіны. З ліку дасланых амаль 240 фатаграфій былі выбраны лепшыя і яны прэзентуюцца на конкурснай выставе ў Гайнаўскім белмузеі. Адкрыццё выставы адбылося 26 студзеня і было яно прымеркаванае да падвядзення вынікаў фатаграфічнага конкурсу і ўручэння ўзнагарод. На здымках паказваюцца прырода і архітэктура Белавежскай пушчы і іншых рэгіёнаў Падляшша, людзі, якія ўраслі ў мясцовы краявід, рэлігійныя тэмы, цікавыя дэталі, якія спалучаюць цяперашняе з мінулым.