- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Школьнікі, якія вучацца беларускай мове ў падставовых школах Гайнаўскага павета з 17 па 21 студзеня гулялі на ёлках арганізаваных у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Бібліятэкар Наталля Герасімюк разам з гайнаўскімі гімназістамі падрыхтавалі дзеткам многа гульняў. Дзед Мароз уручыў для амаль 600 вучняў падарункі. Усё мерапрыемства вялося на беларускай мове. Гімназісты патрапілі зацікавіць дзетак гульнямі. Заахвочвалі вучняў выказвацца на беларускай мове. Дзеткі ў напружанні чакалі чарговых вершыкаў, песень, загадак і набліжаных да спартыўных спаборніцтваў. Гульні з’ядналі вучняў розных школ. — Добра, што беларускае мерапрыемства ладзіцца ў святочны перыяд. Мы са школ у Чыжах і Кленіках прывезлі ў музей пад 90 дзетак. Былі яшчэ ахвотныя прыехаць на гульні, але ім не хапіла месца ў аўтобусах, — кажа настаўніца Анна Лаеўская. — Дзеткі задаволеныя конкурсамі, цешацца, што прыбылі на беларускую ёлку. (А. Мароз, Ёлка па-беларуску, фрагмэнт)