be
pdf

Ніва 52 (2641) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Беніта Ферэра-Вальднер, еўрасаюзная камісар па знешніх адносінах і палітыцы добрасуседства, абвясціла дакумент, які выкладае тыя перавагі, якія Еўрасаюз мог бы даць Беларусі, калі б Беларусь стала на шлях дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека і вяршэнства закона”. Прыкладна так пачаліся ўсе нядаўнія паведамленні наконт палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Пад рубрыкамі „Еўрасаюз — Беларусь” тлумачылася, што нарэшце еўрапейскія палітыкі і эксперты выпрацавалі новае пасланне народу Беларусі. А зараз, маўляў, слова толькі за беларусамі. Што такое пасланне? Жыхарам Беларусі здавалася, што яны гэта ведалі заўсёды. І самі, яшчэ ў тыя часы, калі ўваходзілі ў склад СССР, спрабавалі нешта такое прыдумваць, разам з усім так званым савецкім народам. Прыкладам, пасланне ў космас. Нават у сярэдніх школках абмяркоўвалі, якое пасланне паслаць неіснуючым марсіянам ці жыхарам іншых нязведаных галактык. (В. Сазонаў, Пасланне, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-12-24
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org