be
pdf

Ніва 52 (2537)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі — вышэйшая каштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы”. Так запісана ў другім артыкуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Там жа сказана, што „дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоваў для свабоднага і годнага развіцця асобы” і што грамадзянін таксама адказны перад дзяржавай за выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Зразумела, што за парушэнні законаў чалавек мусіць адказваць. Таму адпаведныя дзяржаўныя інстытуты працуюць, каб вызначыць, якая адказнасць на грамадзяніне за пэўнае парушэнне. Еўрапейска-хрысціянская цывілізацыя свядома і несвядома стварала права зыходзячы са сваіх каштоўнасцей. Біблейскія запаветы „Не забі!”, „Не крадзі!” і іншыя, караюцца дзяржавай. Пачытаўшы кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях, атрымваеш пэўнае разуменне пра грамадства данай краіны. Якія з’явы там людзі асуджаюць, а якія гатовыя цярпець і не лічаць іх чымсьці зусім недапушчальным. Гутарка тут ідзе пра дэмакратычныя краіны. У дзяржавах недэмакратычных законатворцу не цікавяць погляды грамадства на тую ці іншую з’яву. Там дзяржава не дзеіць, базуючыся на жаданнях і поглядах народа. Яна сама навязвае чалавеку тыя погляды, якія лічыць патрэбнымі. (В. Сазонаў, „Быў бы чалавек — артыкул будзе”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-12-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org