- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Добры вечар! Я з ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты, які мае намер балатавацца па вашай выбарчай акрузе на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя саветы, — прыкладна так пачынае размову зборшчык подпісаў, пасля таго, як яму адчынілі дзверы ў кватэру незнаёмыя дагэтуль людзі. На Беларусі праходзіць чарговая выбарчая кампанія. Чатырнаццатага студзеня людзі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і ўкінуць у скрынкі для галасавання бюлетэні з пазначаным прозвішчам свайго абранніка. А пакуль што ідзе збор подпісаў, каб можна было патрапіць у той бюлетэнь. Дзверы адчыняюць пераважна жанчыны. Часамі дзеці. Але калі зборшчык подпісаў просіць іх паклікаць каго-небудзь з дарослых, дзеці часцей за ўсё клічуць маці. Людзі на просьбу сябра ініцыятыўнай групы паставіць свой аўтограф у падпісным лісце рэагуюць па-рознаму. (В. Сазонаў, Выбары без выбаршчыка, фрагмэнт)