- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Настойлівасць прыхільнікаў Юшчанкі прынесла свой плён. Вярхоўны суд Украіны часткова задаволіў скаргу яго штаба на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і вырашыў, што будзе перагаласаванне другога тура выбараў на Украіне. Зразумела, што каб прыняць такое рашэнне, неабходныя вельмі важкія падставы. І такія падставы былі. Галоўная — суд прызнаў фальсіфікацыі ў другім туры галасавання. Такое рашэнне можна лічыць перамогай „аранжавай рэвалюцыі”. Але з адным удакладненнем. Так як суд толькі часткова задаволіў скаргу, так і перамога пакуль што толькі частковая. Пра поўную перамогу асабіста я не гаварыў бы нават тады, калі б Юшчанку абвесцілі прэзідэнтам, а Януковіч і Кучма прызналі б яго справядлівую перамогу. Таму што пра перамогу можна гаварыць калі твой супраціўнік прызнае сваю паразу. А Януковіч і Кучма паказалі, што ніякія яны не супраціўнікі Юшчанкі, а толькі фішкі ў руках сапраўднага гульбака. Нават былы сябра Палітбюро ЦК КПСС Шэварнадзе, які, здавалася б, павязаны з Масквой і яе постсавецкімі спецслужбамі і КГБэшным прэзідэнтам больш чым хто на свеце, здолеў знайсці сілы і магчымасці падпарадкавацца волі грузінскага народа і зысці з пасады галоўнага чалавека краіны. Кіраўнік Украіны гэтак зрабіць не змог... (В. Сазонаў, Украіна ці ўскраіны, фрагмэнт)