- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны выбірае па сабе — спяваецца так у некалі вельмі папулярнай бардаўскай песні. Збор подпісаў за людзей, якія хочуць стаць прэзідэнтам Беларусі і чалавека, які хоча ім заставацца пажыццёва, не сказаць каб скалануў айчыннае грамадскае балота, але прынамсі дае значны розгалас. Ад размоваў з людзьмі на вуліцах, на лесвічных пляцоўках і за дзвярыма кватэр, слухання іншых, публічных выказванняў вядомых асоб, уражанне па адным пытанні ў мяне асабіста адназначнае. Усе, ледзь не на сто адсоткаў, ужо вызначыліся ў дачыненні да асобы Аляксандра Лукашэнкі, рэйтынг ведамасці якога абсалютны. Адны зацята супраць яго, іншыя, яшчэ больш катэгарычна (часам фанатычна) — за. Гэтыя дзве плыні намнога большыя, чым трэцяя катэгорыя — людзі без асаблівых палітычных перакананняў. Людзі з гэтай самай „лагоднай” групы таксама ведаюць, як будуць галасаваць. Адны за Рыгоравіча, таму што, „які б ён не быў, іншага ці лепшага няма”. Іншыя абавязкова супраць, „хоць бы за каго, бо гэты ўжо абрыднуў”. Такім чынам паўстае пытанне на каго палююць „збіральнікі скальпаў”? Паводле выбарчых тэхналагічных вучэнняў менавіта за галасы гэтай трэцяй і „хісткай” катэгорыі трэба весці змаганне заангажаваным камандам прэтэндэнтаў. (У. Хільмановіч, Кожны выбірае па сабе, фрагмэнт)