- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Савецкім Саюзе не было рэкламы. Ды і навошта яна патрэбная, калі не было чаго рэкламаваць. Усё было дэфіцытам. Калі ты хоць нешта ўбачыў у краме, то адразу купляй. Ці як тады гаварылі: „бяры”. Бо як не возьмеш зараз, то не возьмеш ніколі. Першы ж наведнік гэтай крамы забярэ ўсё што там ёсць. Затое ў рэкламаванні савецкага ладу жыцця недахопу не было. Газеты, тэлебачанне, афіцыйныя выступы, школьныя заняткі і нават песні — усё было падпарадкавана прапагандзе „нашага” „найлепшага” „палітычнага” „выбару”. Мы выраслі пад маршы і гімны, і з першага класа спявалі песні пра тое, што „молодым везде у нас дорога, старикам везде у нас почёт”. Праўда, ужо тады, гледзячы на згорбленыя спіны вясковых бабулек на праполцы буракоў або ў баразне з бульбай, мы пачыналі сумнявацца, ці можна гэтыя позы лічыць „почётными”. Але прапагандысцкая машына не дазваляла доўга сумнявацца. Недзе там, думалі мы, там дзе сярод белых капіталістаў жывуць цёмнаскурыя няшчасныя працоўныя — намнога горш. Так сцвярджала „наша” прапаганда. (В. Сазонаў, Дарогу маладым, фрагмэнт)