be
pdf

Ніва 49 (2586) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ужо каторы дзень запар Лукашэнка не вылазіць з блакітных экранаў беларускіх тэлевізараў. Ён і раней меў звычку пазіраваць перад тэлекамерай. То прэзідэнт у калгасе вучыць вяскоўцаў правільна апрацоўваць палеткі, то на заводзе павучае працоўных як і што трэба рабіць, то ў чарнобыльскай зоне сам правярае ровень радыяцыі і сцвярджае, што там можна і трэба жыць... У многіх тэлегледачоў нават узнікала пытанне, нашто нам міністэрствы і эканамічныя аддзелы, калі ўсюдыісны і разумны прэзідэнт мае адказы на ўсе пытанні. Як кажуць, і жнец, і касец, і на дудзе ігрэц. Але зараз, па колькасці тэлепаказаў яго смела можна ўносіць у знакамітую кнігу рэкордаў Гінеса. І зноў новыя адкрыцці, новыя заявы. Прэзідэнт заявіў, што народ ані разу не падвёў беларускую ўладу, асабліва асабіста яго. Агалосіў свой рэйтынг — 73-75%. Нагадаў і пра тое, што як нацыяналісты на чале з Шушкевічам прыйшлі да ўлады, усе рускія сядзелі на чамаданах, а ён, адзіны, хто ў беларускім парламенце галасаваў супраць развалу СССР. (В. Сазонаў, Верым у лепшае, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-12-04
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org