be
pdf

Ніва 49 (2534)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму на Беларусі даўно скончыліся. І напачатку было ўсё як і мінулыя разы. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына абвясціла вынікі. Выбары адбыліся з першага тура. Апазіцыя ў парламент не трапіла. А на рэферэндуме Аляксандр Лукашэнка атрымаў упэўненую і пераканаўчую перамогу. Ды і сам прэзідэнт не сціплічаў, распавядаючы з блакітных экранаў пра ўсенародную падтрымку існай улады. Ён заявіў, што не „адміністрацыйны рэсурс”, а здаровы сэнс беларускага народа вырашыў ход парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. Але потым пайшло неяк не так, як раней. Беларускі народ не стаў лікаваць і радавацца з сваёй маналітнасці, здаровага сэнсу і адзінадушша. Міжнародныя назіральнікі публічна, на прэс-канферэнцыі заявілі, што „парламенцкія выбары і рэферэндум не былі ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі”. А апазіцыя распавядае пра неверагодную па сваіх маштабах фальсіфікацыю і што ў яе скралі перамогу. Ды і з „адміністрацыйным рэсурсам” узніклі праблемы. Старшыня КДБ Леанід Ерын адразу пасля рэферэндуму быў адпраўлены ў адпачынак. А як „адпачыў”, пайшоў у адстаўку. У народзе наконт гэтага ўжо пачалі складваць анекдоты. Кажуць, што можа варта было б на які месяц даць адпачыць прэзідэнту. Адпачыўшы, можа і ён адставіўся б... (В. Сазонаў, Паслявыбарчыя замалёўкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-12-05
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org