- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шматкультурнасць, мульты-культы — тэмы вельмі модныя, паўсюдныя. Зручна іх ведаць. Кожны вялікі горад ператвараецца ў культурны тыгель, у якім мы падзяляем гарадскую прастору з замежнікамі, ядзім у экзатычных барах і прымаем кожны семестр прагных адметнасці «эрасмусаў». Акружаемся людзьмі, часта вельмі далёкіх ад нас у культурным плане, нават калі мігруем толькі ў межах Польшчы. Беларусы з Сакольшчыны, хаця прадвызначаныя сваёй культурай, на Памор’і змаглі знайсці з мясцовымі кашубамі супольны шлях для дасягнення агульнай мэты. Яны ўмелі выкарыстаць гэтыя адрозненні ў час, калі паняцце шматкультурнасці ці мульты-культы былі не толькі нямоднымі, але і нежаданымі.