be
pdf

Ніва 48 (2637) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ну вось, на шчасце, выбары ў Польшчы закончыліся. Радасці не перадаць словамі. Нарэшце можна патэлефанаваць на Беласточчыну і пачуць у трубцы спакойны разважлівы голас сябра, які зусім нядаўна не меў вольнага часу, каб распавесці пра беластоцкае жыццё што-небудзь цікавае. Толькі выбары ды выбары і яшчэ раз выбары. І ўсё ў спешцы ды з нараканнямі на брак часу і здароўя. Зараз усё засталося за плячамі. Да новых выбараў. Толькі яшчэ апошнія паведамленні ў прэсе і ўсё. А прэса надрукуе сухія радкі пра тое, што беластоцкі Беларускі выбарчы камітэт, гайнаўскі Беларуска-народны выбарчы камітэт, Бельская кааліцыя і ўвогуле беларусы Польшчы не да канца задаволеныя вынікамі выбараў, але вельмі цешацца з таго, што бралі ў іх удзел, што нехта перамог і што ўдалося людзям, якія размаўляюць па-беларуску, сумеснымі намаганнямі нечага дамагчыся, і ўвогуле, што ўдалося заявіць пра сябе. Пра тое, што беларусы ёсць, і яны хочуць, каб з імі лічыліся. Пажадана як з гаспадарамі на сваёй зямлі, той зямлі, на якой жылі дзяды і прадзеды. Але калі будуць лічыцца хаця б як з нацыянальнай меншасцю, то і тое ўжо добра. (В. Сазонаў, Выбары па-беларуску, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-11-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org