be
pdf

Ніва 48 (2585) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На двары шэра, сыра, холадна. Сяджу ў хаце і зусім не хочацца выходзіць на двор, ды няма куды і чаго выходзіць. У цёплай і замкнутай кватэры ўсё ж такі лепей сядзець і бяспечней, як на вуліцы, хаця сумнавата. Адным словам, і на двары, і на душы восень. Узрост мой таксама асенні. І думкі асеннія. Радыёпрыёмніка і тэлевізара стараюся не ўключаць, бо яны таксама нічым не парадуюць чалавека — адна грызня, канфлікты, катастрофы, катаклізмы, тэракты, хваробы ды эпідэміі... А мо гэта прызнакі таго — са страхам думаецца — што наш свет набліжаецца ўжо да сваёй канчыны, не дай Божа? Так сама ў Святым Пісанні напісана... І так, у нашай Польшчы скандал за скандалам, афёра за афёрай. Нарэшце дачакаліся парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Выйгралі ў іх правыя, ганебна прайгралі левыя. (В. Сакоўскі, Стома палітыкай, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-11-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org