be
pdf

Ніва 48 (2533)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ідэалогію кожнай краіны можна беспамылкова вызначыць па тых святах, якія яна прызнае і святкуе. Для большасці дзяржаў свету галоўным нерэлігійным святам ёсць Дзень Незалежнасці. На глебе гэтага свята пачынаюць фармавацца галоўныя каштоўнасці грамадзяніна краіны: адказнасць за сваю Радзіму і свой народ, павага да герояў, што палеглі за незалежнасць, клопат пра будучыню гэтай дзяржавы. Маладая беларуская дзяржава, вызваліўшыся на пачатку дзевяностых гадоў ад камуністычнага ўладарання Савецкага Саюза, таксама пайшла гэтым шляхам. У дадатак яна прадэманстравала ўсяму свету хрысціянска-еўрапейскі накірунак свайго развіцця, абвясціўшы забароненыя бальшавікамі галоўныя хрысціянскія святы дзяржаўнымі. І каталіцкія, і праваслаўныя. Гэта чарговы раз падкрэслівала міралюбівасць і талерантнасць развіцця Беларусі, захаванне тых традыцый, якія былі ў нас здаўна. Але ў 1994 годзе да ўлады прыйшлі сілы, якіх гэтыя каштоўнасці не вабілі. Як вынік у календарах Беларусі з’явіліся іншыя святы. А некаторыя з тых, што былі, у тым ліку рэлігійныя, страцілі мажлівасць быць выхадным днём. (В. Сазонаў, Чарговы эксперымент, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-11-28
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org