be
pdf

Ніва 47 (2636) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Не перастаюць нас здзіўляць сучасныя беларускія палітыкі. Маю на ўвазе, канешне, не рэгіянальных грамадска-палітычных актывістаў, а тых, хто прэтэндуе на ролю агульнанацыянальных лідэраў. Ніяк яны не могуць вызначыцца, хто ж з іх адзіны і непаўторны. Хто радыкальнейшы і абаяльнейшы для народа, які цяпер так любяць называць электаратам. Усе гавораць пра маральнасць, але ніхто не пацвердзіў яе на справе. Адсюль і перацягванне коўдры на сябе, бясконцыя кангрэсы, канферэнцыі, з’езды, соймы, рады-нарады. Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька — усе яны прэтэндуюць на ролю правадыра аб’яднаных апазіцыйных сілаў. А ёсць жа яшчэ Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Мікола Статкевіч, якія пакуль знаходзяцца ў зняволенні і таксама маюць не менш падставаў быць на чале дэмакратычных сілаў і пэўных палітычных плыняў. Але на сакраментальнае пытанне абывацеля „Дык хто ж, калі не Аляксандр Рыгоравіч?” звычайнаму апазіцыйнаму актывісту, які з году ў год у кожную сэнсавую і бяссэнсоўную выбарчую кампанію да знямогі ходзіць ад дзвярэй да дзвярэй, адказаць няма чаго. Такая вось неразвязальная праблема — улада ў нас надзвычай персаніфікаваная і нічога з гэтым не зробіш. Брак патэнцыйнага альтэрнатыўнага кіраўніка дзяржавы — вялікая праблема беларускай апазіцыі. (У. Хільмановіч, Сучасныя палітыкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-11-19
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org