be
pdf

Ніва 47 (2584) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ужо пару тыдняў сусветныя тэлеканалы паказваюць і каментуюць дзікунскія вандальныя пагромы ў Францыі. Большай антырэкламы заходняму свету не прыдумаюць нават самыя вынаходлівыя вычварэнцы-прапагандысты беларускага тэлебачання. Гледзячы на палаючыя машыны на вуліцах французскіх гарадоў, яшчэ раз падумалася пра так званую грамадзянскую супольнасць. Відавочна, што вялікія еўрапейскія краіны, у адрозненне ад Амерыкі, так і не вынайшлі арганічнага спосабу інтэгравання іншаземцаў. Французскае грамадства жне плады недальнабачнай палітыкі сваіх урадаў, якія ў экстазе гістарычнага каяння за каланіяльную палітыку надавалі грамадзянства дзесяткам тысяч нееўрапейцаў. Па сутнасці ўсё было банальней — прага левымі сіламі перамогі на выбарах коштам колькасці эмігрантаў (яны заўжды падтрымваюць сацыялістаў) заглушала ў іх голас розуму і сумлення — пасля нас хоць патоп! Патоп жа прыходзіць куды раней, чым меркавалі. Толькі ў Францыі сёння ажно 150 (!) тэлеканалаў, якія вяшчаюць на арабскай мове. (М. Хільмановіч, Пчолы асобна, мядзведзі асобна, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-11-20
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org