- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мінулым тыдні Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень паклікала ў ролі падазроных пяць членаў Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” папярэдняга склікання. Такім чынам спісак падазроных у злачынстве парушэння законаў аб бухгалтарстве дасягнуў адзінаццаці чалавек. Справу вядзе намеснік славутай ужо Бажэны Кішло — пракурор Анджэй Астапа. Калі такім тэмпам пракуроры ды іншыя службы будуць працаваць, неўзабаве абвінавачваць стануць таксама чытачоў нашага тыднёвіка. Судовы працэс трэба будзе праводзіць сама менш на стадыёне. Хаця яшчэ далёка да стану-ідэалу канца трыццатых гадоў, калі кожны беларус быў падазроны, але ўсё ідзе ў гэтым напрамку. Чэкісты, паліцыянты, функцыянеры НІК, пракуроры ўсе яны выконваюць працу, за якую плацяць таксама беларусы са сваіх падаткаў. Выконваючы сваю працу, цалкам згодна з законамі, могуць праследаваць грамадзян беларускай нацыянальнасці. Маральны і псіхічны тэрор гэта адпаведныя тэрміны, якія адлюстроўваюць дзеянні ўлад у адносінах да беларускай інтэлігенцыі. (Я. Мірановіч, Падазроныя: газета, школы, песні..., фрагмэнт)