- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Буракі на дарозе — гэта адзін з неадменных сімвалаў беларускай восені. І, здаецца, тракты нашы асфальтуюцца ўсё больш і шырэй. Дарогі штогод становяцца ўсё лепшымі (будаванне дарог — тэма асобная і знакавая!), але параскіданых караняплодаў на ўзбочынах і на трасах раённага маштабу не менее. Які ж беларускі трактарыст не любіць хуткай язды!? Вось і ляцяць буракі ва ўсе бакі з прычэпаў і самазвалаў, прымушаючы быць асабліва пільнымі шафёраў легкавушак. Буракі — гэта складовая частка нашага менталітэту. У расіян — „яблоки на снегу”, у нас — „буракі на дарозе”. Песенны шлягер з тэкстам кшталту „Буракі на дарозе я збіраць ужо не ў змозе” прыйшоўся б зусім дарэчы. Нават галоўным трэнерам футбольнай дружыны краіны хацелі паставіць Леаніда Бурака, настолькі пасавала б хлопцам у чырвона-зялёных кашульках асоба з такім прозвішчам. Буракі на дарозе — гэта рэальны стан беларускай гаспадаркі. (М. Хільмановіч, Восеньскія буракі на дарозе, фрагмэнт)