be
pdf

Ніва 46 (2531)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У канцы восені, у Свіслачы, ля магілы славутага беларускага змагара Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, па даўно ўсталяванай традыцыі збіраюцца патрыёты з усяе Гродзенскай вобласці. Прыязджаюць, каб ушанаваць памяць герояў, якія паляглі за незалежнасць Беларусі. З гэтай імпрэзы, ужо шмат гадоў запар, патрыёты з Гродзеншчыны распачынаюць „Дзяды”. У Свіслач з’язджаюцца людзі і са сталіцы, і з іншых рэгіёнаў Бацькаўшчыны. Часамі нават з замежжа. Лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, гучаць патрыятычныя прамовы, спяваюць беларускія барды... У невялічкім раённым цэнтры пануюць нацыянальна-вызвольны патрыятычны дух і пачуццё гонару за сваіх славутых продкаў. Гэты год не быў выключэннем. Пасля набажэнства, прысутныя рушылі на могілкі, каб ускласці кветкі на магіле Віктара Каліноўскага. А пасля і ля помніка Кастусю Каліноўскаму. І хоць гэтая імпрэза праходзіць ужо дзевяць год запар па адным і тым жа сцэнарыі, і пра гэта ведае ўся Свіслач, знайшліся людзі, якія вырашылі спытацца пра тое, што тут адбываецца. (В. Сазонаў, Свіслацкая рапсодыя, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-11-14
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org