- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбіліся шырокім рэхам таксама і ў Беларусі, не толькі ў дзяржаўнай прапагандзе. Нічога ў гэтым дзіўнага, беручы пад увагу тое, што мы — суседзі і як суседзяў мусіць нас цікавіць будучыня адносін паміж намі. Цяпер, пасля захопу ўсіх найважнейшых пасад Правам і справядлівасцю (ПіС), могуць яны быць больш цвёрдыя чым дагэтуль, прынамсі ў адносінах да афіцыйных беларускіх улад. Гэта можа таксама паўплываць на трансгранічнае і рэгіянальнае супрацоўніцтва. ПіС, як можна меркаваць, не будзе схільнае да памяркоўнай, асцярожнай палітыкі ў адносінах да Беларусі, а нават і Расіі. Яшчэ ў жніўні адна з вядучых персон ПіС, якая, дарэчы, паходзіць з Падляшскага ваяводства (з Ломжы), вядомы як аўтар агучанага пару гадоў таму лозунга „Polska dla Polaków” — Міхал Камінскі, папракаў прэзідэнта Аляксандра Кваснеўскага ў ягоным маўчанні ў пытаннях Беларусі, якое „здзіўляе і памалу пачынае раздражняць”. Гэты еўрадэпутат і ў свой час віцэ-шэф выбарчага штаба ПіС сцвердзіў, што пазіцыя прэзідэнта прымушала палітычныя партыі пераймаць ягоную ролю ў замежнай палітыцы Польшчы... (М. Халадоўскі, Узаемныя крокі?, фрагмэнт)