- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Справа „Нівы” паказвае як на практыцы выглядае цяперашняя нацыянальная палітыка на Беласточчыне. Пасля кантролю дакументаў функцыянерамі, якія выступалі пад шыльдай Найвышэйшай кантрольнай палаты, нехта вырашыў летам мінулага года паказаць беларусам іх месца ў Польшчы, а пры нагодзе танным коштам учыніць спектакль для натоўпу. Ажыццявілі яны добра спрактыкаваны сцэнарый з 1968 г., калі такія акцыі праводзіліся з удзелам яўрэйскага насельніцтва. Хто дакладна прымаў рашэнні па правядзенні акцыі супраць „Нівы”, пэўна, ніколі не даведаемся. Вядома, аднак, што ў беластоцкай дэлегатуры НІК сабраўся таксама адборны калектыў з аграмадным інтэлектуальным патэнцыялам здольным да паспяховага змагання за этнічную чысціню беластоцкіх крэсаў. Дырэктара Янухту, здаўна заангажаванага ў нацыянальны рух, успамагае былы шэф беластоцкай бяспекі (УОП) Мар’ян Мінкевіч, які патрыятычным заангажаваннем нічым не ўступае свайму начальніку. Пра НІКаўскую моладзь пэўна пачуем яшчэ не раз. Ёсць яшчэ на Беласточчыне шмат беларускіх арганізацый, школ, так што магчымым будзе зрабіць тут не адну кар’еру. (Я. Мірановіч, Przywalić kacapom, фрагмэнт)