be
pdf

Ніва 43 (2580) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хто не ведае пра існаванне аднаго з цудаў свету —Вялікай кітайскай сцяны. Здаецца, кожны дарослы чалавек можа сказаць пра яе колькі слоў. Пра тое, што гэты мур будаваўся не адно стагоддзе і што на яго будаўніцтве загінула мноства людзей, частка з якіх замураваная ў самой сцяне за пэўныя правіны. І што яна планавалася як абарончае збудаванне, якое мусіла спыніць набегі качавых плямёнаў на створаную кітайскімі імператарамі краіну. Але мала хто гаворыць, што менавіта гэтае абарончае збудаванне сталася адной з прычын аслаблення імперыі і яе гібелі. Гісторыя, як гаворыцца, вучыць, але, на жаль, не ўсіх. З 1994 года ў маладой беларускай дзяржаве ўлады сталі будаваць свае сцены. Напачатку гэта былі памежныя зоны, якія мелі на мэце аддзяліць сцяной Беларусь (і не толькі Беларусь) ад заходніх суседзяў. (На ўсходзе ў гэты час выкопваліся памежныя слупы. Зразумела, якія чужынцы былі аўтарамі гэтых планаў). Далей — болей. Палітыка беларускіх улад прывяла да візавага рэжыму з бліжэйшымі заходнімі і паўночнымі суседзямі, сцяна працягвала будавацца. (В. Сазонаў, Беларуская сцяна, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-10-23
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org