be
pdf

Ніва 42 (2579) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Цяжка не пагадзіцца з дэпутатам Яўгенам Чыквіным, які гаварыў „Ніве”, што пры кансалідацыі беларускага асяроддзя можа яно праз год у самаўрадавых выбарах увесці ў ваяводскі сеймік чатырох, а нават і пяцёх сваіх прадстаўнікоў. Пацвярджаюць гэта дэталёвыя вынікі парламенцкіх выбараў, апублікаваныя Дзяржаўнай выбарчай камісіяй. Аж каля 33,5% галасоў, якія былі аддадзены на спісак СЛД у рэгіёне былі якраз на Яўгена Чыквіна. І слушна меркаваў шэф „Нівы” Яўген Вапа, што хітрая ідэя лідэра падляшскага СЛД і ягонага рэгіянальнага спіска ваяводы Марка Стшалінскага, каб памясціць на ім як найбольш праваслаўных і здабыць больш галасоў чым Чыквін, не ўдалася яму. Дэпутат Чыквін базаваў у кампаніі на ўсіх сваіх дасягненнях у парламенце, а асабліва на фарсіраванні закону аб нацыянальных меншасцях і рэгіянальнай мове і раней аб адносінах дзяржавы да Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Індывідуальныя вынікі двух апошніх кандыдатаў Саюза, якія выводзяцца з беларускага (праваслаўнага) асяроддзя, не былі ашаламляльныя. (М. Халадоўскі, Час кансалідацыі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-10-16
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org