- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тое, што адбываецца з „Ніваю” і з сеймавым праектам закону аб нацыянальных мяншынях выклікае безнадзейны смутак. Не ўдасца беларусам ужыцца з польскай дзяржаваю і з палякамі як нацыяй пранізанай імперскім комплексам? Тыя палякі, з якімі магчыма дайсці да толку, уяўляюць сабою інцыдэнтальную рэдкасць; іх трэба шукаць з мікраскопам. Беластоцкім следчым органам заманулася вось судзіць рэдакцыю „Нівы” за бухгалтарскі недагляд, хоць аніякага зладзейства не дашукаліся. Польскі парламент ужо больш дзесяці гадоў не можа рашыцца прыняць закон, паводле якога было б фармальна прызнана існаванне нацыянальных мяншыняў у дзяржаве. Нягледзячы на факт, што Польшча як адзіная ў цывілізаванай Еўропе не дае рады нармалізаваць юрыдычнае становішча сваіх мяншыняў, жменькі беларусаў, украінцаў, немцаў, літоўцаў, славакаў, чэхаў і інш. Разам няцэлыя два працэнты іх ад усяго насельніцтва Рэчы Паспалітай. Мусім заўважыць нацыяналістычную салідарнасць палітыкаў, вось, каталіцкіх з левымі (СЛД); тыя і тыя — акрамя адзінкавых выключэнняў — робяць з нас ворагаў Польшчы. (С. Яновіч, Каб нас не было!, фрагмэнт)