- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Кожны з чатырох прэтэндэнтаў, якія хочуць стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на маючых адбыцца ў 2006 годзе прэзідэнцкіх выбарах — варты гэтага пачэснага звання, — так ахарактарызаваў з трыбуны кангрэса сваіх калег па кааліцыі былы старшыня беларускага парламента Станіслаў Шушкевіч. — Я здымаю сваю кандыдатуру на карысць таго, — завяршыў свой выступ лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, — каго абярэ кангрэс! Дэлегаты яго словы сустрэлі працяглымі апладысментамі стоячы. У гэтых авацыях гучала і прызнанне заслуг фактычна першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь і надзея на тое, што еднасць у апазіцыйных колах не сталася чарговай пустой дэкларацыяй, а вынікам цяжкой штодзённай працы людзей, якія ахвяравалі не толькі ўласнымі амбіцыямі, але і пераконвалі сваіх прыхільнікаў на сумесныя дзеянні дзеля дасягнення галоўнай мэты — незалежнай дэмакратычнай Беларусі. (В. Сазонаў, Разам да канца, фрагмэнт)