- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Год таму паказалася кніжка прафесара Ягелонскага універсітэта Марка Вальдэнберга Rozbicie Jugoslawii. Od separacji Slowenii do wojny kosowskiej (Krakow 2003). Па малазразумелых прычынах кніжку вельмі цяжка купіць у кніжных магазінах. Аўтар, на аснове апублікаваных дакументаў сербскіх, харвацкіх, нямецкіх, амерыканскіх, французскіх, англійскіх, міжнародных арганізацый, выказванняў палітыкаў і генералаў натаўска-амерыканскіх войскаў, а таксама прэсы і навуковых распрацовак, прадставіў у ёй гісторыю знішчэння Югаславіі вонкавымі і ўнутранымі сіламі. Хаця кніжка з’яўляецца навуковай працай, аднак чытаецца яна як сенсацыйны раман, героямі якога сталі вядомыя палітыкі, вайскоўцы, журналісты, правакатары і інтэлектуалы. Марэк Вальдэнберг, прадстаўляючы гісторыю ўзнікнення югаслаўскай дзяржавы, не пакідае сумнення, што была яна патрэбна толькі харватам і славенцам, каб вырвацца з мадзьярска-аўстрыйска-італьянскай апекі. Сербы ў некалькіх войнах і паўстаннях супраць туркаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі ўстанавілі сваю дзяржаўнасць, былі ў лагеры пераможцаў пасля І сусветнай вайны. Без саюза з Сербіяй вялікая частка славенскай і харвацкай зямлі апынулася б у межах Італіі ці Аўстрыі. (Я. Мірановіч, Натаўская агрэсія на Югаславію, фрагмэнт)