be
pdf

Ніва 39 (2576) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У савецкім войску, нас, беларусаў, называлі бульбашамі. Ды і па ўсёй савецкай імперыі таксама. Складалася такое ўражанне, што бульба, акрамя як у Беларусі, нідзе больш не расце. Неяк, старшына роты, старшы прапаршчык, па нацыянальнасці ўкраінец, доўга мне расказваў як мусіць паводзіць сябе савецкі салдат. Калі адышоўся, пачуў кінутыя яму ўслед мае словы: „Цікава, чаму мяне гэты хахол можа навучыць?!”, ён вярнуўся і спытаў як па-беларуску называецца восень. Хацеў неяк адпомсціць, што назваў яго хахлом. Вельмі на мяне абразіўся. Я адказаў, што восень. Тады ён усміхнуўся і сказаў: „Цікава. А я думаў, што па-беларуску восень называецца бульбень”. Я не пакрыўдзіўся. І ніхто з беларусаў на крыўдаваў на гэтую мянушку. У адрозненне ад рускіх, для якіх слова „кацап” было абразай, ці ўкраінцаў, якія не жадалі быць „хахламі”. Так як не хацелі быць „маскалямі” жыхары Масквы і „чуркамі” грамадзяне паўднёвых рэспублік СССР. Для нас, беларусаў, слова „бульбаш” было цалкам натуральнай назвай. І не таму, што мы з’ядалі больш за іншых гэтай бульбы ці любілі яе больш за іншых. (В. Сазонаў, Bulba Beach, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-09-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org