be
pdf

Ніва 39 (2524)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сённяшняя беларуская ўлада надае вельмі шмат увагі правядзенню рознага кшталту публічных мерапрыемстваў. Галоўная мэта — масавая ідэалагічная апрацоўка грамадскай думкі. Ні ў адной краіне былога СССР няма такой „пашаны” да тых святаў, якія святкаваліся ў Савецкім Саюзе, як у Беларусі. Дзень перамогі, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі, утварэння БССР і гэтак далей. У нас нават музыка гімна засталася з савецкіх часоў. Толькі словы памяняліся. Цяпер замест былых „Мы, беларусы, з братняю Руссю...” гімн пачынаецца словамі „Мы беларусы, мірныя людзі...” Пампезныя вулічныя мерапрыемствы, якія з адпаведнымі каментарыямі транслююцца па нацыянальным тэлебачанні, маюць на мэце падаць беларускую гісторыю такой, якой яе паказвалі ў часы савецкай імперыі. Але адно свята, якое заўсёды адзначалася ў БССР, цяпер неяк не заўважаецца сённяшнімі ідэолагамі. Гэта 17 верасня, дзень аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, або як яго яшчэ неафіцыйна любілі называць у савецкія часы — дзень вызвалення Заходняй Беларусі. Цікава, чаму менавіта гэтае савецкае свята выпала з шэрагу прапагандысцкіх мерапрыемстваў улады. Можа таму, што немажліва пра яго згадаць так, каб не выплыла іншая праўда тых часоў. Каб беларус не задумаўся: а чаму Беларусь была падзелена, хто яе дзяліў і ці ўсё вярнулася і аб’ядналася. (В. Сазонаў, „Забытая” дата, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-09-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org