be
pdf

Ніва 39 (2368)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Тры дні пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі няма амаль ніякага следу падзеі, якая прыцягвала ўвагу паловы Еўропы. Ніякіх плакатаў, ніякіх рэклам кандыдатаў — ні ў Мінску, ні ў правінцыйных мястэчках. Калі б чалавек не ведаў, што пару дзён раней адбыліся там прэзідэнцкія выбары, не заўважыў бы гэтага праехаўшы нават усю краіну. Не даведаўся б таксама шмат з мясцовай прэсы. У газетах з серады і чацвярга пра выбары, якія адбыліся ў нядзелю, толькі скупыя звесткі і каментарыі на далейшых старонках. На вуліцах, у аўтобусах, трамваях і цягніках няма ніякай дыскусіі на гэтую тэму. Большасці народа прэзідэнцкія выбары зусім не кранулі. Усё адбылося як у Савецкім Саюзе — беларусы пайшлі на выбары і зрабілі тое, чаго ад іх чакала ўлада. Іншадумцаў на правінцыі звычайна лічылі правакатарамі, разбуральнікамі палітычнага і грамадскага парадку, або чужымі агентамі. На правінцыі люд стаяў сцяною за Лукашэнкам, а прыхільнікам яго канкурэнтаў не дазваляў публічна выказваць сваіх сімпатый. Чым бяднейшы раён, тым больш заядла яго жыхары дэманстравалі падтрымку Лукашэнку. (Я. Мірановіч, Беларусь пасля выбараў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-09-30
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org