be
pdf

Ніва 38 (2575) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Немцы чарговы раз дамовіліся з рускімі. Не, на гэты раз гэта нешта іншае, чым „знакамітая” Брэсцкая дамова 1918 года, калі яны старанна, каб не пакрыўдзіць адзін аднаго, дзялілі беларускія землі. І нават няма нічога агульнага з дамовамі канца трыццатых гадоў, калі беларусам „дазволілі” аб’яднаць заходнія і ўсходнія тэрыторыі, толькі ў складзе СССР і пад пільным яго кантролем. І нават не дамовы пра пастаўкі ў Нямеччыну расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы. Наадварот. Яны дамовіліся, дзякуй Богу, Беларусь абмінуць. Газавую трубу будуць класці па дне Балтыйскага мора. Ад Расіі і аж да Нямеччыны. Наўпрост. Лепшую навіну наўрад ці мог падарыць нам лёс. Нарэшце збылося. Можа хоць зараз нашу Зямлю перастануць разглядаць як тэрыторыю, у якую хтосьці закапаў сваю трубу, і зараз, на падставе гэтага фактару, лічыць яе сферай сваіх інтарэсаў. А ўсе іншыя, хто з тае трубы карыстаюцца, не адважваюцца нават запярэчыць „трубаўладальніку”. (В. Сазонаў, Крывая балтыйская труба, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-09-18
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org