be
pdf

Ніва 38 (2367)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ніякіх грамадскіх эмоцый не выклікае сёлетняя выбарчая кампанія ў парламент. Палякі, як ніколі раней, перасталі давяраць людзям, якія называюць сябе палітыкамі. Паводле сацыялагічных апытанняў звыш 40 працэнтаў рэспандэнтаў заяўляе, што ўвогуле не пойдзе на выбары. Шмат хто адкрыта аргументуе сваю адсутнасць словамі: „А мне там усё адно, хто мяне абкрадаць будзе”. У грамадскім адчуванні, штораз часцей палітык атаясамліваецца са злодзеем. Нудота выбарчай кампаніі праўдападобна бярэцца і з таго, што загадзя ўжо вядомы пераможца, будучы прэм’ер-міністр і яго акружэнне. Партыі салідарніцкага паходжання, якія прывялі фінансы краіны да руіны, ад некалькіх месяцаў нават не могуць вызначыцца, ці знаходзяцца яны ў кіруючай кааліцыі, ці апазіцыі. Нават калі кіраўніцтва партыі дэманструе сваю апазіцыйнасць, яе дзеячы знаходзяцца ў складзе Рады міністраў. Ад некалькіх месяцаў дзяржавай амаль ужо ніхто не кіруе. Вярхушка адміністрацыі роспачна шукае сабе выгадных месц на найбліжэйшую будучыню. Грошай не хапае ўжо на нішто. (Я. Мірановіч, Нудная кампанія, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-09-23
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org