be
pdf

Ніва 37 (2366)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перасякла межы Польшчы і на поўначы заняла тэрыторыю па ліні рэк Піса, Нарва і Буг. Уся Беласточчына і Ломжынскі павет Варшаўскага ваяводства апынуліся пад савецкім панаваннем, а неўзабаве былі далучаны да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Уваход Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы адбываўся пад лозунгамі абароны беларускіх і ўкраінскіх працоўных мас. У сапраўднасці ў выніку дагавору Сталіна з Гітлерам былі вызначаны сферы ўплываў Савецкага Саюза і Нямеччыны ва Усходняй Еўропе. Паход Чырвонай Арміі на захад 17 верасня 1939 г. быў вынікам успомненага дагавору. Першае пагадненне, падпісанае паміж савецкімі і нямецкімі дыпламатамі, прадугледжвала вызначэнне такой лініі ўплываў па рацэ Вісле і падзел тэрыторыі Літвы. Толькі ў час вайны, напачатку верасня, абодва бакі дайшлі да паразумення, што саветы возьмуць усю Літву, а немцы — тэрыторыю Польшчы паміж Віслай і Бугам. Палякі, хаця мелі некалькі соцень тысяч салдат на ўсходняй мяжы, нават не прабавалі стрымоўваць паход саветаў. Толькі ў ваколіцах Гродна дайшло да некалькіх сутычак, малаістотных для лёсаў гэтай вайны. (Я. Мірановіч, Аб’яднанне Беларусі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-09-16
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org