be
pdf

Ніва 36 (2365)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

24 жніўня гэтага года ўлады Украіны ладзілі гучнае святкаванне дзесятай гадавіны незалежнасці дзяржавы. Не шкадавалі на гэта грошай, хаця бюджэт краіны паказвае на яе гаспадарчае банкруцтва. Аднак украінцы прадэманстравалі прысутнаму ў Кіеве прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што са шляху да незалежнасці не думаюць вяртацца. У гэтым самым часе дзесятую гадавіну абвяшчэння незалежнасці павінна таксама адзначаць Беларусь, але ўлады гэтай краіны гатовы былі сіламі спецпадраздзяленняў разагнаць усіх, каму задумалася б адкрыта дэманстраваць радасць ад атрымання ў жніўні 1991 г. незалежнасці. Палітыка Лукашэнкі і яго расійскага акружэння хаця і мае нейкую ўнутраную логіку, аднак застаецца зусім незразумелай для вонкавага назіральніка. Улады, на якіх канстытуцыя ўскладае абавязак абараняць суверэнітэт, нахабна ад яго адракаюцца, тэрарызуючы грамадзян, маючых іншыя меркаванні на гэты конт. Такі стан трывае ўжо 7 гадоў і толькі цяпер, у час прэзідэнцкіх выбараў, тэарэтычна з’явіліся магчымасці зменаў. (Я. Мірановіч, Беларусь патрабуе змен, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-09-09
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org