- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні адна краіна не можа абысціся без ідэалогіі. Расія ўзмацняе вялікадзяржаўны шавінізм, змагаецца за недапушчэнне свайго развалу, і пры мажлівасці, за паглынанне яшчэ каго-небудзь. Найперш Беларусь. Еўропа стварае ідэалогію аб’яднанага грамадства. Яна не супраць далучэння да яе, пры выкананні пэўных умоваў, усіх еўрапейскіх дзяржаваў. У тым ліку і Беларусі. Беларускія ж улады спрабуюць вынайсці сваю, і як усё, што яны вынаходзяць, „непаўторную” ідэалогію. Яна ўжо ахапіла ўсе сферы грамадства. Прытым праца ідзе з вялікім размахам. На прадпрыемствах і ва ўладных кабінетах вертыкалі займелі пасады новыя ідэалагічныя работнікі. Падключаныя і дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Новая ідэалогія ствараецца з нуля. Нафталінавая настальгія па Савецкім Саюзе незваротна канае. Проста не прыжываецца ў грамадстве. Застаецца толькі ў прэзідэнтавых казках-успамінах пра савецкі дабрабыт. (В. Сазонаў, Нябожчык на вакацыях, фрагмэнт)