- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Спынім рост бяды, ажывім гаспадарку, зніжаючы падаткі”, — абяцае на выбарчай лістоўцы Ліга польскіх сем’яў. Як тут за яе не прагаласаваць? Хто з нас хоча жыць у бядзе, хто не хоча плаціць меншыя падаткі? Але зараз, зараз, Польская сялянская партыя мае таксама цікавую гаспадарчую праграму. „Мы супраць скарачання выдаткаў дзяржавы на публічныя патрэбы, — заявіў яе старшыня Яраслаў Каліноўскі. — Замест гэтага трэба павялічыць прыток грошай у бюджэт”. Слушна. Прытыкайце сабе тыя грошы, друкуйце, шукайце дзе хочаце, абы не ў нашых кішэнях. Унія вольнасці кажа: „Моцны сярэдні клас — моцная дзяржава”. У адказ Выбарчая акцыя салідарнасць правых заяўляе: „Іншыя адно гавораць, а мы змяняем Польшчу”. У выніку гэтых зменаў нарадзіўся выбарчы лозунг Саюза левых дэмакратаў: „Вярнійма нармальнасць, выйграйма будучыню”. Вядома, як той казаў: lepsze jutro bylo wczoraj, таму і перамогі на будучыню трэба шукаць у мінулым. Слухаючы, з якой цеплынёй палякі ўспамінаюць пакойнага Эдуарда Герка, дык прагаласуюць за кожнага таго, хто верне ім геркаўскую „нармальнасць”. (М. Ваўранюк, Выбарчая лістоўка, фрагмэнт)