be
pdf

Ніва 34 (2519)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Каб выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сёлета праходзілі паводле дэмакратычных прынцыпаў і на раўнапраўнай аснове, то апазіцыя атрымала б у парламенце больш паловы месцаў. Такую думку выказвае большасць кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі. І грунтуецца яна, паводле сцвярджэнняў, не на абстрактных разважаннях. Кааліцыя „Пяцёрка плюс”, у якую ўвайшлі асноўныя палітычныя партыі Беларусі, правяла грунтоўную працу сярод выбаршчыкаў. Намаганні ў гэтым кірунку рабілі і прадстаўнікі іншых блокаў. Вынікі гэтай працы сведчаць пра расчараванне шырокіх колаў грамадства сённяшняй уладай і жаданнем змен да лепшага, а таксама пра рост аўтарытэту апазіцыі і гатоўнасць прагаласаваць за яе. Але аптымізм наконт паспяховага выніку сваёй кампаніі ёсць далёка не ў кожнага апазіцыйнага кандыдата. Усё ўпіраецца ў магічнае на Беларусі слова — „каб”. Каб змянілі выбарчае заканадаўства, каб не праследавалі палітычныя партыі, каб не было ціску на кандыдатаў ад апазіцыі і іх каманды, каб прадстаўнікі партый і недзяржаўных арганізацый увайшлі ў камісіі, каб... Адным словам, каб усё было справядліва. Але ўжо першы этап кампаніі — вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі, пацвердзіў найгоршыя прагнозы аналітыкаў. Прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый атрымалі там 2,1% ад агульнай колькасці... (В. Сазонаў, Серыял „Выбары”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-08-22
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org