be
pdf

Ніва 34 (2363)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Я ўжо другі раз на гэтым свяце, — сказала мне Магда Шыманюк з Беластока. — У Мельніку мы праводзім канікулы ўсёй сям’ёю. Тут мне так падабаецца, што буду прыязджаць сюды, калі толькі будзе магчымасць. Магда мела на ўвазе як самую мясцовасць, так і мерапрыемства, на якім мы гутарылі, а менавіта „Музычныя дыялогі над Бугам”. Адзінаццаты выпуск імпрэзы прайшоў 11 і 12 жніўня, як заўсёды, у амфітэатры Тапаліна на самым беразе Буга. „Дыялогі”, якія два гады лічацца Агульнапольскай прэзентацыяй культуры нацыянальных меншасцей, наладзілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Управа гміны Мельнік і Таварыства сяброў Мельніцкай зямлі. Падчас двухдзённых канцэртаў запрэзентаваліся дваццаць калектываў. На сцэне пад адкрытым небам гучалі песні беларускія, літоўскія, польскія, нямецкія, славацкія, чэшскія, яўрэйскія. Беларусаў прадстаўлялі беластоцкія „Каласкі”, „Прымакі” і „Ас”, мінская „Бяседа” ды мазырскае „Стрэчанне”. Беларуска-ўкраінскае моўнае памежжа паказалі фолькавая „Чарамшына” і варшаўскі калектыў „Goscie z Nizin”, які захапляецца аўтэнтычным, не скажоным фальклорам. „Goscie z Nizin” перамаглі сёлета на Фестывалі беларускай песні, спяваючы песню „Ой, там ясно”, запісаную ад Веры Дзік з Вітава. У Мельнік калектыў прыехаў са свежа запісанай на Беластоцкім радыё кружэлкай. (М. Ваўранюк, Мельнік гуляў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-08-26
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org