- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У міжваенны перыяд Вільня была культурнай сталіцай беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай. Там знаходзілася большасць інтэлігенцыі, праўленні большасці арганізацый, гімназія, выдавецтвы, рэдакцыі часопісаў, банк, тэатр і найважнейшае — квітнела грамадска-палітычнае жыццё. Паводле афіцыйных статыстычных даных у Вільні пражывала некалькі тысяч беларусаў. Аднак праглядаючы дакументы, якія знаходзяцца ў Цэнтральным літоўскім архіве, можа скласціся ўражанне, што прысутнасць беларускай грамадскасці ў Вільні была для ўлад адной з асноўных праблем. Некалькі тысяч спраў, пару дзесяткаў тысяч дакументаў адлюстроўваюць штодзённае змаганне беларусаў за сваё нацыянальнае існаванне. З другога боку тыя самыя дакументы паказваюць намаганні ўлад, каб пераўтварыць гэтую грамадскасць у польскіх патрыётаў. Дакументы паказваюць сляды беларускасці амаль на кожнай вуліцы горада, у большасці цэркваў і касцёлаў. Вымазаць гэтыя сляды імкнуліся ўсе рэжымы, якія мелі ўладу на гэтай зямлі — палякі, рускія, літоўцы. У выніку асіміляцыйных працэсаў большасць беларускай грамадскасці Вільні расплылася ў чужых нацыянальных плынях. Сёння беларускіх віленчукоў з даваеннымі каранямі няшмат... (Я. Мірановіч, Няма беларускай Вільні, фрагмэнт)