- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо некалькі гадоў з пачаткам ліпеня ў Польшчы мяняецца характар дзейнасці большасці публічных устаноў. Зразумела, што ў канікулярны час традыцыйна пустуюць школы і універсітэты — там, апрача дзяжурнай сакратаркі, цяжка каго-небудзь сустрэць. Зусім аднак невядома, чаму пануе пустэча ў большасці адміністрацыйных устаноў. Прынцыпова ніколі няма таго чыноўніка, які акурат нам патрэбны, а яго калега найчасцей не мае ніякіх паўнамоцтваў, каб адказаць нам на зусім простыя пытанні. Спроба аформіць справу канчаецца найчасцей прапановай прыйсці за месяц, тады напэўна нехта пацікавіцца нашымі праблемамі. У недыпламатычнай форме такі адказ гучаў бы: „Ідзі чалавеча к чорту, не бачыш, што ў нас канікулы!” Калі, напрыклад, нехта захоча ў Беластоку пайсці ў кіно, найчасцей патрапіць на фільм, дапасаваны да інтэлекту дзесяцігадовага негра з амерыканскіх сламсаў. Тэатр закрыты да восені. У дзяржаўным тэлебачанні ўжо хіба дваццаты раз капітан Клос паспяхова змагаецца з хітрымі гестапаўцамі, а чатыры танкісты і іх сабака Шарык бяруць Берлін. (Я. Мірановіч, Мёртвы сезон, фрагмэнт)