- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну вось і дачакаліся. Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прызначаныя. І сама галоўнае, што на той дзень і нават на той год, што на гэты раз і прагназавалася. І так, як таго патрабуе канстытуцыя. Праўда, гэта нікога не здзівіла, і не заінтрыгавала. Бо даўно ўсім на свеце вядома як гэтыя выбары пройдуць, і каго „абярэ” сваімі прадстаўнікамі беларускі народ. Ужо зараз, амаль без памылак, кожны больш-менш палітычна арыентаваны аналітык можа назваць прозвішчы будучых народных абраннікаў. Гэтак жа дакладна, як і прозвішчы тых, хто ні ў якім разе не трапіць у Палату Прадстаўнікоў. Таму цікавасці да вынікаў гэтых выбараў сярод простых грамадзян няма зусім. Галоўная ж інтрыга года на Беларусі застаецца. Якім чынам і калі, першы, і пакуль што апошні, беларускі прэзідэнт прадоўжыць свае паўнамоцтвы... (В. Сазонаў, Канстытуцыя, фрагмэнт)