be
pdf

Ніва 32 (2361)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У другой палове ліпеня над Польшчай прайшлі навальніцы, у выніку якіх, як і чатыры гады таму, вада заліла палову краіны. Разам з прыходам дэмакратыі заўсёды, калі толькі восенню маюць адбыцца парламенцкія выбары, летам неба пачынае плакаць і становіцца так мокра, што людзям вада вокнамі ў хаты ўліваецца. У 1997 г. да стырна ўлады ўсплыла асаблівая кампанія таварышаў, якія сваім кіраваннем нанеслі грамадзянам большыя затраты, чым вада, вылітая на вуліцы гарадоў з усіх рэчак і ручайкоў. Чытаючы ў газетах пра Гжэгажа Вячэжака, Владыслава Ямрожага, Эміля Вонсача, Тамаша Шышку і Рамуальда Шарамецева чалавек усведамляе сабе, чаму ў дзяржаўным бюджэце няма грошай на ахову здароўя, адукацыю, культуру і навуку. Аказваецца, што цяпер плацім найвышэйшыя ў свеце кошты за тэлефонныя паслугі. Нашы грошы аднак трапляюць і будуць трапляць на рахунак французскай тэлекамунікацыйнай фірмы, якая „пераканала” былога хрысціянскага міністра Тамаша Шышку, што грамадзянін Польшчы за тэлефон павінен плаціць больш за немца або амерыканца. Карумпаваны ЗХНаўскі чыноўнік, хаця адклікалі яго з пасады, застаецца на свабодзе і можа карыстацца — як гаворыць — „сумленна” заробленымі грашыма. Ніхто і нічога яму не дакажа. Таксама ў добрым самаадчуванні пасля цяжкай працы ў ПЗУ і ЗУС знаходзяцца Вячэжак і Ямрожы, не ўспамінаючы пра іх палітычнае акружэнне, якое доўгімі гадамі дазваляла ім рабаваць дзяржаву і суродзічаў. (Я. Мірановіч, У спадзяванні змен, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-08-12
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org