- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У адрозненні ад рэдакцыйных калегаў на сёлетняе „Басовішча” я паехаў не дзеля музыкі, але па звычайнай цікаўнасці пабачыць як выглядае свет альтэрнатыўнай культуры, беларускі Яроцін. У плынях сучаснай авангарднай музыкі зусім не разбіраюся, таму маю ўвагу прыцягвала перш за ўсё спантаннасць тэатральных форм жыцця маладога пакалення. На „Басовішчы” не быў я ўжо пяць гадоў, таму шмат усялякіх новасцей зразу кідалася ў вочы. Едучы з Заблудава ў напрамку Гарадка на дарозе заўважалася шмат невялікіх груп маладых людзей, якія несумненна накіроўваліся на гэты фестываль. За Міхаловам рух на дарозе напамінаў паломніцтва да святога месца. Выглядала так, быццам усе маладыя жыхары мястэчка падаліся ў бежанства ў Гарадок. Паклоннікі рок-музыкі з Міхалова вымушаны былі праходзіць побач разбітага пару хвілін раней самахода, у якім жыццё патраціла іх двух калег. Ад „Паланеза”, на якім маладыя людзі ехалі ў Гарадок, асталіся толькі фрагменты канструкцыі. (Я. Мірановіч, Купалле ў час электроннай цывілізацыі, фрагмэнт)