be
pdf

Ніва 30 (2515)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Савецкая перабудова скончылася, пачаўся сутнасна новы адлік. Упершыню пасля 25 сакавіка 1918 года Беларусь абвясціла дзяржаўную незалежнасць. Гэтыя чатырнаццаць гадоў можна выразна падзяліць на два перыяды — да 1994 года (усталяванне дзяржаўных інстытутаў) і пасля (знішчанне незалежнасці краіны). Можна ў якасці падзелу ўзяць і 1993 год, калі Кебіч высунуў ідэю адзінай рублёвай зоны з Расіяй. Наменклатурная бюракратыя ўжо ачомалася і пачала сваю калабарацыянісцкую палітыку, але інерцыя дзяржаўнага будавання яшчэ брала сваё. Новаму „главнакамандуюшчэму” спатрэбілася каля году часу, каб развярнуць краіну на Усход. За дзесяць гадоў ад дзяржаўнасці засталіся толькі два знешнія элементы — назва дзяржавы і свае грошы. Усё астатняе — гімн, сцяг, герб, мова, мяжа, знешняя палітыка, святы — альбо чужынскае, альбо сурагатнае. Ёсць, праўда, галоўны чыннік, які дазваляе аптымістычна глядзець у перспектыву. Гэта — дзяржаўна-нацыянальная самаідэнтыфікацыя людзей. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва яскрава выявілі рост свядомасці ў нацыянальным рэчышчы. Мова, хаця і засталася галоўным фактарам (інакш і быць не можа!), але перастала быць адзіным паказнікам нацыянальнай тоеснасці... (У. Хільмановіч, Вера „страчанага” пакалення, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-07-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org