- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 ліпеня 1994 года пасля другога тура выбараў прэзідэнтам Беларусі стаў Аляксандр Лукашэнка. Большасць грамадзян Беларусі галасавала на маладога тады палітыка ў надзеі, што створыць ён, як абяцаў, эканамічны дабрабыт, справядлівасць і верне ўладзе моцна паднішчаны трохгадовым кіраваннем дзяржавай Вячаславам Кебічам аўтарытэт. Кебіч, дарэчы, быў галоўным канкурэнтам Лукашэнкі на гэтых выбарах. Галасуючы за Лукашэнку грамадзяне Беларусі выказаліся за змены. Першы прэзідэнт Беларусі не надта аднак ведаў, што можна зрабіць з гаспадаркай ва ўмовах узніклай рынкавай сістэмы. Не ведалі гэтага яго дарадчыкі, у пераважнай большасці афіцэры савецкага КДБ. Таму ўся актыўнасць новай прэзідэнцкай каманды накіравалася на знішчанне палітычнай канкурэнцыі. Чэкісты рабілі проста тое, што ўмелі найлепш. Не зважалі прытым на факт, што вакол іх усё памянялася. На апазіцыйных дэпутатаў у будынак парламента пасылалі спецыяльныя падраздзяленні міліцыі. Цэнзура і манапалізацыя дзяржавай сродкаў масавай інфармацыі сталі першымі крокамі ў працэсе пабудовы аўтарытарнай дзяржавы. (Я. Мірановіч, Сем гадоў дарогі ў нікуды, фрагмэнт)